Новости 3 класс
Вучні ўдзельнічалі ў тэатральна-гульнявым прадстаўленні "Что такое хорошо и что такое плохо". У гульнявой форме дзялілі ўчынкі дзяцей на добрыя і дрэнныя, дапамагалі феі Дабрыні змагацца са злымі героямі і перамагчы іх.
10.11.2023 адбылася экскурсія ў РЦК г.Ашмяны.Вучні праглядзелі спектакль "Кошкін дом".Дзеці з цікавасцю назіралі за сюжэтам казкі, паўтарылі правілы пажарнай бяспекі. Зрабілі вывад: сапраўдныя сябры пазнаюцца ў бядзе.
27.10.2023 прайшла класная гадзіна ў форме конкурсна-гульнявой праграмы "Правільна харчуйся -здароўя набірайся!".Вучні ўспомнілі складнікі правільнага і здаровага харчавання, састаўлялі меню школьніка, практычна засвойвалі этыкет за сталом для дзяцей.
10.10.2023 адбылася экскурсія ў Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.Багушэвіча. Пазнаёміліся з тэатрам ценяў.Вучні праглядзелі спектакль "Жыццё Ляўко", аб гісторыі ўзнікнення горада Ашмяны і паходжанні яго назвы. Затым дзеці і самі выступілі ў ролі артыстаў тэатра ценяў з пастаноўкай "Рэпка".
06.10.2023 адбылася экскурсія ў ДУА "Ашмянская дзіцячая школа мастацтваў"."Гродзенскі абласны тэатр лялек" прэзентаваў спектакль "Незямныя прыгоды". Гэта казка аб незвычайным падарожжы маленькага хлопчыка з далёкай планеты.
15.09.2023 прайшоў адзіны ўрок памяці, прысвечаны Дню народнага адзінства.
01.09.2023 адбыўся першы ўрок "Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння". Гутарка ішла аб дасягненнях суверэннай Рэспублікі Беларусь, неабходнасці захавання міру і незалежнасці. Была арганізавана гульня-падарожжа "Беларусь і Я".
22.03.2023 прайшоў адзіны ўрок "Аб чым звоняць званы Хатыні?".Успомнілі падзеі жудаснай трагедыі, якая адбылася 80 гадоў таму назад - 22 сакавіка 1943 года. Хатынская трагедыя - незагойная рана беларускага народа.
Лёс Хатыні паўтарылі тысячы беларускіх вёсак, якія поўнасцю ці часткова былі знішчаны фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Задача перад намі,сучаснікамі, свята захоўваць памяць аб тым, праз што прыйшлося прайсці нашым продкам.
07.03.2023 адбылося свята "Дарагой мамачцы з любоўю!".Дзеці віншавалі матуль, бабуль з Міжнародным жаночым днём. Разам з мамамі ўдзельнічалі Ў конкурснай праграме, спявалі песні, расказвалі вершы, прысвечаныя любімым матулям.
16.02.2023 прайшла класная гадзіна "Гістарычны экскурс "Дзень абаронцаў Айчыны". Пазнаёміліся з гісторыяй свята, якое стала сімвалам пераемнасці гераізму і подзвігу воінаў многіх пакаленняў, нясе ў сваім змесце яднанне мінулага і сучаснасці.
02.02.2023 прайшла класная гадзіна на тэму "Каб ніколі не хварэць". Пагаварылі аб мерах прафілактыкі інфекцыйных і вірусных захворванняў, важнасці захоўвання асабістай гігіены, правільным і рацыянальным харчаванні.
18.01.2023 адбылася інфармацыйная гадзіна "Да Дня выратавальніка" (завочная экскурсія).Абмеркавалі асаблівасці прафесіі "выратавальнік", важнасці і неабходнасці бяспечных паводзін у школе і дома, уменні хутка рэагаваць у надзвычайных сітуацыях.Паглядзелі відэаролік "Прафесія - пажарны-выратавальнік".
27.12.2022 года адбыўся навагодні ранішнік "Как блестит огнями ёлка".Разам з героямі Тыграм і Кролікам дзеці ўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах і гульнях, забавах Дзеда Мароза,Снягуркі і Кікімары.Ва ўсіх быў святочны настрой.
06.10.2022 адбылася экскурсія ў Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.Багушэвіча на тэму "Свет прыроды".Пазнаёміліся з дзіўным светам прыроды роднага краю.Экскурсавод расказала пра найбольш вядомых прадстаўнікоў дзікай прыроды Беларусі, асаблівасцях паводзін, жывёлах, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.Вучні з задавальненнем адгадвалі загадкі,успаміналі прыказкі, казкі пра жывёл.
30.09.2022 прайшла класная гадзіна, прысвечаная Дню пажылых людзей. Падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі для любімых бабуль і дзядуль.
16.09.2022 прайшоў адзіны ўрок "Дзень народнага адзінства".Дзяржаўнае свята ў нашай краіне адзначаецца 17 верасня ўжо другі год.У час урока нагадалі аб сіле згуртаванасці людзей, саставілі калаж "Беларусь адзіная!".
09.09.2022 адбылася экскурсія ў ЦТДзіМ у рамках акцыі "Запішыся ў гурток!".Вучні з захапленнем пазнаёміліся з прапанаванымі гурткамі рознай накіраванасці. Праведзеная экскурсія пакінула добры настрой у вучняў.
01.09.2022 прайшоў першы ўрок "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню!".На ўроку пагаварылі аб выпрабаваннях беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, знакамітых людзях Беларусі, успомнілі дасягненні нашай краіны ў розных галінах дзейнасці.
08.04.2022 прайшла экалагічная гульня "Шчаслівы выпадак".Былі закрануты праблемы экалогіі: правілы паводзін у прыродзе, небяспечнасць вясенніх палаў расліннасці, адносіны да месцаў гнездавання птушак, неабходнасць удзелу ў пасадцы маладых дрэўцаў.У час гульні адгадвалі загадкі, рэбусы, складалі калаж.
07.04.20222 было праведзена пазнавальнае мерапрыемства "Падарожжа ў космас".Пагутарылі пра першы палёт чалавека ў космас.Яго здзейсніў Юрый Гагарын.Успомнілі беларускіх касманаўтаў - Пятра Клімука,Уладзіміра Кавалёнка,Алега Навіцкага, іх дасягненні ў галіне касманаўтыкі.