Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Флаер-фэст “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…”

Дата: 17 февраля 2020 в 07:35
472 просмотра

У межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы з 17 па 21 лютага 2020 года вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі прымаюць удзел у абласным флаер-фэсце “У любімай мове, роднай, наскай, ах, якія словы...”.

Флаер-фэст “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…”

У межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы з 17 па 21 лютага 2020 года вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі прымаюць удзел у абласным флаер-фэсце “У любімай мове, роднай, наскай, ах, якія словы...”.
Абласны флаер-фэст арганізуецца галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама і дзяржаўнай установай адукацыі “Гродзенскі абласны істытут развіцця адукацыі” з мэтай папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці, выхавання ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці, любові да роднай мовы, фарміравання матывацыі да ўдзелу ў актыўнай творчай дзейнасці і падтрымкі творчых ініцыятыў.
У флаер-фэсце ўдзельнічаюць вучні V–ІХ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Удзельнікі флаер-фэста ствараюць флаеры (невялікія тэматычныя інфармацыйныя лістоўкі-рэкламы, выкананыя ў яркіх, сакавітых фарбах), працягнуўшы словы Петруся Броўкі “У любімай мове, роднай, наскай, ах, якія словы…” яскравай беларускай безэквівалентнай лексікай, фразеалагізмам, трапным выслоўем.
Прэзентацыя вучнёўскіх работ будзе арганізавана 21 лютага 2020 года ў Міжнародны дзень роднай мовы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.