Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2022 в 22:56, Обновлено 24 февраля 2022 в 18:13
156 просмотров

21 лютага 2022 г. па ініцыятыве ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай.

У межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы педагогі школы прынялі ўдзел у напісанні Гродзенскага абласнога дыктанта.  Былі праведзены мерапрыемствы: акцыя “Гавары са мной па-беларуску”, гульня “Самы разумны” для вучняў 10-11 класаў, квэст – гульня для вучняў 5-7 класаў “Беларуская скарбонка”, інсцэніроўка па ўрыўку з твора Змітрака Бядулі "На Каляды к сыну", акцыя "Слова за цукерку", “Чытаем класікаў разам”, конкурс “Буслік – 2022”, конкурс інфармацыйных буклетаў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, наведалі выставу кніг у бібліятэцы “Раім пачытаць!”,конкурс малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў. Аформлены кніжная выстава “З любоўю да роднага слова”, інфармацыйныя  стэнды “Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2022”, “Добрыя словы пра родную мову”.

фотасправаздача

Інсцэніроўка па ўрыўку з твора Змітрака Бядулі "На Каляды к сыну".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.