Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень пачатковых класаў

Дата: 25 февраля 2019 в 20:02, Обновлено 25 февраля 2019 в 20:51
499 просмотров

З  18 па 22 лютага праходзіў тыдзень пачатковых класаў. Кожны з дзён меў сваю назву: “Дзень матэматыкі”, “Казачны дзянёк”, “Дзень роднай мовы”, “Тата!Хутка тваё свята”, “Дзень здароўя і спорту”.Малодшыя школьнікі з задавальненнем удзельнічалі ў разнастайных мерапрыемствах:конкурсах малюнкаў,віктарынах,падарожжах, спартландыі, інтэрактыўных гульнях.

Нікога не пакінула раўнадушным інтэрактыўная гульня “Успомні слова - апрані дрэва”, прысвечаная Дню роднай мовы; творчая майстэрня “Зрабі паштоўку – павіншуй тату”, а таксама флэшмоб “Беларусь спартыўная”. Пачаткоўцам спадабалася  гульня “Падарожжа ў краіну Матэматыка”, казачная віктарына “Адгадай,хто я?”, спартландыя “Са здароўем я сябрую”, конкурсы малюнкаў “Любімы казачны персанаж”, “Нашы абаронцы Айчыны”.Конкурс “Лепшы каліграф”дазволіў вызначыць лепшы сшытак па беларускай мове.Пераможцамі сталі вучаніца 1 класа Ганцэўская Дар’я  і вучань 2 класа Русецкі Павел.Найбольш актыўныя ўдзельнікі тыдня пачатковых класаў атрымалі ўзнагароды.

Узнёслы настрой, пазнавальны інтарэс, пачуццё спаборніцтва і ўзаемадапамогі, сяброўскія адносіны паміж вучнямі панавалі на працягу ўсяго тыдня.Незабыўныя моманты пакінулі свой след у памяці вучняў пачатковых класаў!

ФОТООТЧЕТ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.